
26 лютага ў Гарадзенскім абласным судзе пачынаецца карны працэс над Аляксандрам Баравіком.
Яго вінавацяць адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу:
частка.1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці),
частка 2. арт. 366 (Гвалт альбо пагроза ў дачыненні службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, альбо іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак – у дачыненні Лукашэнкі),
часткі 1 і 2 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі),
арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады).
Вядзе працэс суддзя Віталь Кулеш.
Яшчэ раней Баравіка судзілі ў Кастрычніцкім раённым судзе. 15 траўня 2023 года Дзмітрый Кедаль прызначыў яму 1 год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф – 1850 рублёў за каментары ў Telegram на адрас міністра МУС Івана Кубракова і намесніка начальніка УУС адміністрацыі Цэнтральнага раёну Менску, начальніка крымінальнай міліцыі Уладзіміра Кубракова.
