
Стала вядома, што ў горадзе Бярозаўка на 15 сутак арыштавалі мясцовую жыхарку Гражыну Гетко, пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Задержания, суды в Лиде». Па якім артыкуле 19 лютага ў Лідскім раённым судзе каралі жанчыну – невядома.
У 2020 годзе Гражына Гетко была назіральніцай у час так званых прэзідэнцкіх выбараў. У верасні 2023 года яе ўжо пераследавалі – тады аштрафавалі на 30 базавых велічынь за нібыта распаўсюд “экстрэмісцкіх матэрыялаў”.
