
Выйшаў японскі пераклад Нобелеўскай прамовы Алеся Бяляцкага
Яго аўтарка — выкладчыца аднаго з найлепшых прыватных універсітэтаў Японіі Сіёры Кіёсава.
«Выйшаў з друку мой японскі пераклад Нобелеўскай лекцыі Алеся Бяляцкага, якую прачытала ягоная жонка Наталля Пінчук у снежані 2022 года.
Я шчыра ўдзячная Фонду Нобэля за дазвол на публікацыю перакладу лекцыі. Пераклад быў уключаны ў апошні нумар навуковага часопіса “Eurasian Studies”.
Я таксама шчыра ўдзячная галоўнаму рэдактару часопіса, які прапанаваў апублікаваць фотаздымак графіці з выявай спадару Бяляцкага ў Вільні на вокладцы часопіса», — напісала Наталля Пінчук у фэйсбуку.

