
Гарадзенская абласная выбарчая камісія на чале з небезвядомым Уладзімірам Хлябічам падвяла вынікі выбарчай кампаніі ў рэгіёне. Функцыянеры відавочна засталіся задаволенымі вынікамі сваёй працы. Хлябіч паведаміў:
Усяго на Гарадзеншчыне былі ўтвораны 602 участкі для галасавання, з якіх 567 пачалі работу з 20 лютага. У адзіны дзень галасавання дадаткова былі адкрыты яшчэ 35 участкаў ва ўстановах аховы здароўя, санаторыях. Жыхары рэгіёну абралі 13 дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 60 дэпутатаў абласнога Савета, 503 дэпутаты Гарадзенскага гарадскога і раённых Саветаў, 1004 дэпутаты гарадскіх (у гарадах раённага падпарадкавання) і сельскіх Саветаў.
Чыноўнікі ў выніку намалявалі наступныя лічбы:
Количество избирателей, принявших участие в голосовании на выборах депутатов Палаты представителей, составило 568 637 человек, или 77,32% от общего числа включенных в списки избирателей, – отметил Владимир Хлябич. – Выборы состоялись и во всех избирательных округах по выборам Гродненского областного Совета депутатов, количество принявших участие в голосовании – 571 020 граждан, или 76,93 % от общего количества включенных в списки для голосования.
На паседжанні таксама было прынятае рашэнне пра скліканне першай сесіі абласнога савету новага склікання – яна пройдзе 7 сакавіка.

