Краіны Еўразвязу 27 лютага зафіксавалі рэкордную з пачатку 2024 году колькасць мігрантаў, якія спрабавалі  трапіць на тэрыторыю Еўразвязу з Беларусі, сведчыць штодзённы аналіз паведамленняў памежных службаў Польшчы, Літвы і Латвіі, які праводзіць выданне «Позірк».

27 лютага, памежнікі суседніх з Беларуссю краін спынілі 74 спробы  пранікнення на сваю тэрыторыю: 68 — у Польшчу, 6 — у Літву.

Да гэтага ў тройку самых напружаных дзён уваходзілі 26 лютага (30 спробаў), 21 лютага (29) і 22 лютага (24). У лютым у параўнанні са студзенем актыўнасць мігрантаў узрасла ў 3,8 раза.