Стала вядома, колькі беларусаў у 2023 годзе прасілі міжнароднай абароны ў краінах Еўразвязу, а таксама ў Швайцарыі і Нарвегіі. Як паведамляе euaa.europa.eu, заяўкі падалі 5616 чалавек (больш за 400 з іх ужо не першы раз). Амаль 4300 з іх ужо разгледжаны. 3482 беларусы атрымалі прытулак, станоўчыя рашэнні вынесены ў 81% выпадкаў. У большасці выпадкаў — у Польшчы, Літве і Германіі.

Як адзначае Радыё Свабода, пасля 2020-га колькасць грамадзян Беларусі, якія падаюць заяўкі на атрыманне міжнароднай абароны, вырасла ў разы. У 2019-м іх было менш за тысячу, а летась упершыню перавысіла 5 тысяч.