Сваякі гарадзенскага палітвязня Дзяніса Івашына паведамілі, што так і не дачакаліся ад яго тэлефанавання на працягу ўсяго лютага. Нягледзячы на тое, што журналіст мае права толькі на адзін штомесяцавы званок, такой магчымасці яму не прадставілі за 29 дзён мінулага месяцу.

Сваякі Івашына пакуль не ведаюць прычыны адсутнасці тэлефанавання і спадзяюцца, што ў астатнім з палітвязнем усё ў парадку. Яны намагаюцца высветліць усе абставіны, а таксама даведацца падрабязнасці.

Карэспандэнцыя ад Івашына спраўна даходзяць да адрасатаў. Апошнім з дайшоўшых стаўся ліст да маці, датаваны 26 лютым, у якім журналіст сцвярджае, што ніякіх зменаў з ім за мінулы час не адбылося. Гэта значыць, што сам палітвязень не меў на той момант інфармацыі пра нейкія спагнанні да яго з боку адміністрацыі і не паведаміў пра пазбаўленне тэлефанавання.

Практыка інкамунікада — пазбаўленне сувязі з вязнем — сталася стандартнай для пенітэнцыярнай сістэмы РБ. Прычым не толькі вядомыя палітвязні трапляюць у інфармацыйны вакуум і церпяць ад катаванняў адсутнасцю сувязі з роднымі. Часам сваякі не сігналізуюць пра гэтыя парушэнні, каб не зрабіць палітвязням горш. Аднак сітуацыю з камунікацыяй гэта ніяк не паляпшае.

На сёння цягам ужо доўгіх месяцаў ані сваякі, ані грамадскасць не маюць ніякай інфармацыі, напрыклад, пра стан калегі Івашына Ігара Лосіка. Таксама невядома, што адбываецца з Міколам Статкевічам, Віктарам Бабарыкам, Марыяй Калеснікавай ды іншымі.