Пасля зацішша зноў пачаліся спробы незаконна перайсці мяжу Еўразвязу з боку Беларусі.

За два апошнія дні зімы, 28 і 29 лютага, польскія памежнікі зафіксавалі 68 такіх спробаў з боку Беларусі.

У папярэднія два дні, 26 і 27 лютага, нелегальна перайсці мяжу ў Польшчу з Беларусі спрабаваў 91 чалавек.

У студзені-лютым на беларуска-польскай мяжы было адноснае зацішша: некаторыя суткі не было ніводнай спробы нелегальнага пераходу.