
2 сакавіка ў выніку аварыі на мосце праз Нёман каля Бярозаўкі перавярнуўся грузавік з пяском. У выніку была заблакаваная траса Р11 Парачаны – Нясвіж. Ці ўдалося ў гэты ж дзень расчысціць дарогу – невядома.
Бліжэйшы аб’езд толькі праз некалькіх дзясяткаў кіламетраў – мост праз Нёман каля Бяліцы, дзе месяц таму таксама здарылася тэхнагенная аварыя. Тады ў раку абваліўся стары мост разам з тэхнікай і рабочымі.
