
На Гарадзеншчыне працягваецца культывацыя ўсяго савецкага і расейскага. На сайце аблвыканкаму анансавана, што па тэрыторыі вобласці зноў пройдуць “патриотические молодежные марафоны”. Пра гэта расказаў начальник главного управления образования Гродненского облисполкома Руслан Абрамчик.
Пры тым Руслан Абрамчык вынайшаў новую трактоўку Канстытуцыі дзяржавы: “Сохранение памяти о героическом прошлом нашего народа – и конституционная обязанность каждого гражданина, и прямая задача системы образования“.
Усё б нічога, але гераічнае мінулае ў чыноўнікаў і ідэолагаў звязанае выключна з падзеямі Другой сусветнай вайны і рознымі расейскімі ваеннымі начальнікамі. Тым больш, што ўвесь гэты псеўдапатрыятызм культывуецца на расейскай мове.
Руслан Абрамчык родам з Карэліцкага раёну, працаваў настаўнікам, быў актывістам БРСМ, потым дырэктарам школы. Займае цяперашнюю пасаду начальніка абласной адукацыі з самага пачатку 2020 году. За час яго кіравання русіфікацыя школаў стала амаль абсалютнай.

Руслан Абрамчык
