3 гады і 5 месяцаў за кратамі знаходзіцца палітзняволены валанцёр «Вясны» Андрэй Чапюк.

У верасні 2022 году Андрэю прысудзілі 6 гадоў калоніі. Чапюка абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 13 ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках), ч. 2 арт. 285 (удзел у злачыннай арганізацыі), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 341 (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці — за графіці супраць Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе).

Пазней Вярхоўны Суд скараціў тэрмін на тры месяцы — да 5 гадоў і 9 месяцаў зняволення. У мінулым сакавіку Чапюка этапавалі ў івацэвіцкую калонію.

Патрымаць Андрэя: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Андрэй Сяргеевіч Чапюк