
Лукашэнка 4 сакавіка падпісаў указ “Аб пераводзе дзяржаўных органаў і іншых арганізацый на працу ва ўмовах ваеннага часу”, паведамляе яго прэс-служба.
Гэты дакумент удасканальвае парадак пераводу дзяржорганаў з працы ва ўмовах мірнага часу на ваенны. У ім агаворваецца іх узгодненае і эфектыўнае ўзаемадзеянне пры пагрозах нацыянальнай бяспецы.
Ва ўказе абазначаны дзяржаўныя органы, на якія распаўсюджваецца яго дзеянне. У тым ліку у дакумент дадалі Усебеларускі народны сход, палаты Нацыянальнага сходу, Канстытуцыйны і Вярхоўны суды.
Таксама ва ўказе прадугледжана, што кіраўнікам асобных дзяржорганаў і шэрагу арганізацый могуць быць нададзеныя вайсковыя званні.
