
Па дадзеных Галоўнага статупраўлення Гарадзенскай вобласці, паслугамі турфірмаў рэгіёна скарысталіся амаль 106 тысяч турыстаў і экскурсантаў.
Так, 83,3 тысячы беларусаў падарожнічалі ў межах краіны. Пры гэтым 80 400 з іх пабывалі ў аднадзённых турыстычных паездках (экскурсіях). 16,9 тысячы беларусаў ездзілі з турыстычнай мэтай за мяжу. А нашу краіну наведалі 5,5 тысячы арганізаваных замежных турыстаў і экскурсантаў.
Сярэдняя працягласць знаходжання за мяжой беларуса склала 8 дзён, замежнага турыста ў Беларусі – 3 дні.
На канец 2023 году у Гарадзенскай вобласці турыстычную дзейнасць ажыццяўлялі 78 арганізацый.
У 2023 годзе ў вобласці паслугамі гатэляў і хостэлаў скарысталася 180 тысяч чалавек, з іх 131,6 тысяч – беларусы, санаторна-курортныя, аздараўленчыя арганізацыі і іншыя спецыялізаваныя сродкі размяшчэння абслужылі 125,1 тысяч чалавек, з іх 103,5 тысяч – грамадзяне РБ.
Паводле звестак Міністэрства падаткаў і збораў РБ, у 2023 годзе ў Гарадзенскай вобласці аграэкатурызмам займаліся 377 гаспадарак, іх паслугамі скарысталася 82,4 тысячы чалавек, з іх 79,3 тысячы — беларусы.
