
Галоўныя чыноўнікі Гарадзенскай вобласці правялі першае паседжанне новага складу абласнога савету. Яны найперш цешыліся вынікамі сваёй спецаперацыі пад назвай выбары:
“«Нам удалось обеспечить высокий интерес нашего населения к электоральной кампании, к единому дню голосования. Вы все без исключения одержали убедительную победу в своих округах. Это дает мне право делать заявление – мы не сомневаемся, что вы представляете интересы большинства жителей нашей области…” – так заявіў Уладзімір Каранік, старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму.
У новым складзе абласнога савету вылучна высокія начальнікі і кіроўныя чыноўнікі. Сярод старых «правераных кадраў» вертыкалі – рэктарка Гарадзенскага ўніверсітэту імя Янкі Купалы Ірына Кітурка, рэктар Гарадзенскага медыцынскага ўніверсітэту Ігар Жук, генеральная дырэктарка ААТ «Молочный мир» Марына Анікеева, галоўны доктар УЗ «Гарадзенскі абласны клінічны кардыялагічны цэнтр» Андрэй Янушка, начальнік Галоўнага фінансавага ўпраўлення Гарадзенскага абласнога выканкаму Павел Ашурык, Андрэй Скурат (за час свайго папярэдняга дэпутацтва ён «вырас» з пракурора Ваўкавыскай раённай пракуратуры да намесніка пракурора абласной пракуратуры), генеральны дырэктар Лідскага прадпрыемства «Бел-Пласт-Інтэрнэшнл» Анатоль Вялікін, дырэктарка УА «Наваградскі дзяржаўны каледж» Эльвіра Сарока.
На першай сесіі была зацверджана і новая-ранейшая старшыні абласнога савету. Ёй зноў стала Алена Пасюта.

Алена Пасюта
