Галоўная рэдактарка “Астравецкай праўды” Алена Ярашэвіч стала “женщиной года”.

Перад 8 Сакавіка ў Гародні вышэйшыя чыноўнікі ўшаноўвалі “актыўных і паспяховых” жанчын рэгіёна. Некаторыя з іх сталі лаўрэатамі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Женщина года – 2023”. Пераможцаў вызначылі ажно ў 10-ці намінацыях. Дзіўна толькі, што каляндарны год у чыноўнікаў сканчаецца не ў снежні, а ў сакавіку.

Алена Ярашэвіч прызнана жанчынай года вобласці ў намінацыі “Духоўнасць і культура”.