Бліжэйшым часам у Беларусі каля мяжы з Літвой могуць прайсці вучэнні тэрытарыяльнай абароны. Такую выснову можна зрабіць на падставе аналізу дзяржзакупак, якія апошнім часам праводзіліся Воранаўскім райвыканкамам, піша “Беларускі Гаюн”.

У лютым райвыканкам закупляў ваксу для ботаў, іголкі для ручнога шыцця і ніткі, а ў сакавіку — балаклавы. Закупка падобных тавараў характэрная пры падрыхтоўцы да правядзення вучэнняў з тэрабаронай.

Мяркуючы па колькасці іголак, якія закупляліся, усяго будзе прызвана не менш за 83 чалавекі. Верагодна, вучэнні пройдуць цягам сакавіка-красавіка.