Алег Бялінскі ўсё ж перасядзе з крэсла кіраўніка адміністацыі Кастрычніцкага раёну Гародні ў больш спакойнае месца старшыні Гарадзенскага гарадскога савету. На нядаўніх “выбарах” у мясцовыя саветы ён увайшоў у лік 31-га вызначанага наменклатурніка, а цяпер стала вядома, што абраны старшынём гарсавету.

Многія гады Бялінскі адказваў у Гародні за фармаванне выбарчых камісій рознага роўню, потым знаходзіўся на пасадзе кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Гародні, але зараз надышлі кар’ернае падвышэнне і час выконваць новыя заданні.