
Напярэдадні 8 Сакавіка Белстат склаў партрэт сярэднестатыстычнай жанчыны, якая жыве ў Гародні і вобласці.
Паводле даных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гарадзенскай вобласці, на пачатак 2023 года ў вобласці пражывала больш за 535 тысяч жанчын, што складае 53,7 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва рэгіёну. Жанчын у веку ад 14-ці да 49 гадоў – больш за 217 тысяч.
Спецыялісты таксама высветлілі, што найбольшая канцэнтрацыя жаночага насельніцтва менавіта ў гарадах, у сельскіх населеных пунктах пражывае ўсяго 22,5 працэнта ад агульнай колькасці жыхарак Гарадзенскай вобласці. Усяго ж у нашым рэгіёне жыве амаль 11 працэнтаў усіх жанчын Беларусі.
Шмат беларускіх жанчын займае кіроўныя пасады. Так, у 2023 годзе кожным другім кіраўніком у рэгіёне была жанчына – ва ўзросце ад 20 да 49 гадоў іх было 52,5 працэнта, у 60,2 працэнта з іх ёсць дзеці.
