PHOTO: PIOTR BLAWICKI /SE/ EAST NEWS

Сейм Польшчы заклікаў Еўразвяз увесці эмбарга на ўвоз прадуктаў харчавання і сельскагаспадарчай прадукцыі з Беларусі і Расеі. Рэзалюцыя была падтрымана ўсімі фракцыямі польскага парламента. У ёй гаворыцца, што “наш маральны абавязак — спыніць гандаль, які можа прама ці ўскосна спрыяць умацаванню здольнасці Расеі і Беларусі, якая яе падтрымлівае, працягваць вайну з Украінай, тым больш, што расейскі імпарт можа ўключаць збожжа, скрадзенае з акупаваных тэрыторый Украіны”.

“Расея працягвае сваю стратэгію ператварэння прадуктаў харчавання ў зброю, выклікаючы збоі ў пастаўках украінскай сельскагаспадарчай прадукцыі па ўсім свеце, — адзначаецца ў дакуменце. — Таму галоўным прыярытэтам Еўразвязу павінен стаць працяг падтрымкі Украіны ў аднаўленні экспарту яе тавараў у краіны, якія ў гэтым больш за ўсё маюць патрэбу. Гандаль харчаваннем і сельскагаспадарчай прадукцыяй не можа працягваць падтрымліваць жорсткі расейскі рэжым і ягоных памагатых у Мінску”.

Паводле афіцыйных даных, за 2023 год імпарт прадуктаў харчавання ў Польшчу з Беларусі склаў 86 млн долараў, а з Расіі — 380 млн долараў.