
На фоне таго, што беларусаў, якія былі змушаныя пакінуць Беларусь з-за палітычнага пераследу, збіраюцца пазбаўляць грамадзянства, паралельна яно надаецца ўсё большай колькасці іншаземцаў.
Так у беларускае грамадзянства прыняты яшчэ 284 чалавекі, у тым ліку 28 непаўналетніх. Адпаведны ўказ нумар 80 падпісаў 5 сакавіка Лукашэнка. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе начальніка дзяржавы.
Акрамя заяў выхадцаў з Украіны, задаволены хадайніцтвы аб прыёме ў грамадзянства замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, якія прыбылі з 22 дзяржаў, у ліку якіх Арменія, В’етнам, Грузія, Егіпет, Ірак, Іран, Казахстан, Латвія, Ліван, Малдова, Палестына (яна таксама названая дзяржавай), Расея , Сірыя, Узбекістан, Эстонія.
