
6 і 7 сакавіка сілавыя структуры рэжыму апублікавалі так званыя “пакаянныя” відэа з двума гарадзенцамі. Мяркуючы па ўсім, пачатыя дзе новыя крымінальныя
Першы мужчына сказаў, што быў затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту і за каментары на адрас супрацоўнікаў міліцыі і Лукашэнкі.
Іншы мужчына, хутчэй усяго гэта Дзмітрый Голуб – майстар з прадпрыемства “Гроднажылбуд”, кажа на відэа, што ў 2020 годзе браў удзел у мітынгах і пакідаў негатыўныя каментары на адрас міліцыі ў Youtube і Telegram.
Да публікацый з затрыманнямі гарадзенцаў сілавікі дадалі фота з бел-чырвона-белай сімволікай, кубкамі з “Пагоняй” і Hrodna.life, а таксама гарадзенскі герб на фоне нацыянальнага сцяга.
