Палітвязень Дзяніс Івашын, які ўжо 1095 дзён знаходзіцца ў зняволенні і апошні месяц без тэлефанаванняў родным, у чарговым сваім лісце асэнсоўвае наш жорсткі час і хаду гістарычнага працэсу. Ён піша наступнае:

“Час не спыняе сваю хуткаплынную хаду – ўжо пачалася вясна. Чацьвертая вясна майго вымушанага з вамі расстаньня. Такія маем рэаліі гістарычнага працэсу, які зараз адбываецца. Непахісна трываць усе цяжкасьці й цярпеньні – такую маем задачу. Шмат каму хацелася б быць па-за гэтым працэсам, так бы мовіць за даляглядам падзеяў, назіраць за ўсім з далечыні, глядзець такое сабе дужа цікавае realtime-шоў. Да таго ж, не выходзячы з зоны камфорту. Аднак гэтыя працэсы маюць ґлябальнае значэньне – схавацца за маніторам не атрымаецца, бо наступствы зьмяняюць увесь сьвет. Таму назапашваем цярпеньне – і йдзем наперад – як незьлічоныя пакаленьні да нас”.

Хутка будзе тры гады, як Дзяніс Івашын арыштаваны і зняволены.