
У Беларусі пачалася праверка баявой гатовасці злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл. Можа быць абмежаваная праца грамадзянскага транспарту. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны.
«Праверка носіць комплексны характар. Асабоваму складу трэба будзе вылучыцца ў прызначаныя раёны, правесці шэраг вучэнняў і трэнаванняў, у тым ліку з баявой стральбой», – адзначае Міністэрства абароны.
Сярод іншага цягам праверкі плануецца перамяшчэнне ваеннай тэхнікі, таму магчыма часовае абмежаванне руху грамадзянскага транспарту па дарогах агульнага карыстання і ўчастках мясцовасці.
Ваенныя кіраўнікі рэгулярна выхваляюцца поспехамі вучэнняў. Да цяперашніх мерапрыемстваў у канцы студзеня ва Узброеных Сілах пачалася праверка баявой гатовасці воінскіх часцей і падраздзяленняў.
Белсат
