
У Гарадзенскім абласным судзе пачалі судзіць 44-гадовага жыхара Мастоў Івана Падліпенцава.
Яго абвінавачваюць па некалькіх пратэсных артыкулах: «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК), «абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК), «стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім» (ч. 3 арт. 361-1 КК), «распальванне сацыяльнай варожасці або варажнечы» (ч. 1 арт. 130 КК). Справу разглядае суддзя Віктар Сянько.
Івана затрымалі яшчэ ў чэрвені 2023 года. Тады губазікаўцы натоўпам наваліліся на яго на падворку, адвезлі ў пастарунак у адных майтках і запісалі з ім «пакаяльнае відэа.
Там Іван кажа, што быў затрыманы за «недабразычлівыя» каментары ў дачыненні да прадстаўнікоў улады і супрацоўнікаў міліцыі ў Youtube і Telegram. Паводле версіі сілавікоў, ён таксама прайшоў рэгістрацыю ў плане «Перамога”.
Вясна
