Пасля перарэгістрацыі ў Беларусі налічваецца 1 тысяча 300 аграсядзібаў. Пра гэта расказала дырэктарка Дэпартаменту па турызме Міністэрства стпорту і турызму Ірына Варановіч.

На 1 студзеня 2023 года ў Беларусі налічвалася 3150 аграэкасядзібаў, а ўжо на 1 студзеня 2024 года – 1,3 тыс., якія прайшлі рэгістрацыю і пацвердзілі свой статус. “Колькасць скарацілася, але гэта не значыць, што нейкая аграэкасядзіба знікла. ​Пытанне – у якім фармаце яны працуюць”, – расказала Ірына Варановіч.

Паводле чыноўніцы, нібыта іншыя сядзібы працуюць зараз проста ў іншым кірунку.