Супраць былой кіраўніцы Гарадзенскага дзіцячага хоспіса Вольгі Вялічкі пачалі завочную спецвытворчасць.

Вользе Вялічцы зараз інкрымінаваныя:

• ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці);

• арт. 193-1 КК (незаконная арганізацыя дзейнасці грамадскага аб’яднання, рэлігійнай арганізацыі ці фонду альбо ўдзел у іх дзейнасці);

• ч. 3 арт. 203-1 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да персанальных дадзеных);

• ч. 3 арт. 210 КК (намер на завалоданне маёмасцю ў буйным памеры службовай асобай);

• ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак);

• чч. 1, 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці);

• ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку).

Раней на Вольгу завялі крымінальныя справы за «незаконнае выкарыстанне спонсарскай дапамогі» і за ўдзел у акцыі пратэсту. Восенню 2020 года разам з дзецьмі яна выехала з Беларусі.

Вясна