
Гарадзенцаў збіраюцца судзіць завочна.
56-гадоваму Уладзіміру Хільмановічу інкрымінуюць ч.1 і ч.2 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Журналіста запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ва Упраўленне СК па Гродзенскай вобласці. Уладзімір ужо два з паловай гады не пражывае ў Беларусі.
54-гадоваму Сяргею Верамеенку таксама інкрымінуюць ч.1 і ч.2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Ён таксама ўжо даўно не пражывае ў Беларусі.
