
Агулам выяўлена 260 чалавек, якія ажыццявілі пераводы «экстрэмісцкім фондам», заяўляюць у МУС.
МУС заяўляе, што на пастаяннай аснове рэалізуе комплекс мерапрыемстваў з мэтай процідзеяння экстрэмізму і супрацьдзеяння нібыта акцыям «прамых дзеянняў», дыверсій, іншых дэструктыўных дзеянняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Так толькі з пачатку года выявілі 260 асоб, якія ажыццявілі пераводы грошай на рахункі «экстрэмісцкіх» фармаванняў на агульную суму больш за 5 000 даляраў.
Адпаведна гэтыя людзі «добраахвотна пералічылі» розным праўладным сацыяльным фондам і медустановам звыш 356 000 даляраў.
