
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманні на прыватным прадпрыемстве «РынаПластык» у Шчучыне.
Папярэдне, яны звязаныя з «распаўсюдам экстрэмісцкіх матэрыялаў». Колькасць затрыманых ды іншыя падрабязнасці пакуль невядомыя.
Прадпрыемства «РынаПластык» працуе на рынку шлангаў і садовага інвентару з 2004 года.
