Аляксандр Ярмолік

Старшыня Слонімскага раённага суду Аляксандр Ярмолік прачытаў публічную лекцыю на ютуб-канале “Жизнь Слонима”. Ацаніць яе якасць можна, паглядзеўшы ролік па наступнай спасылцы. Лукашэнкаўскі чыноўнік зрабіў нават экскурс у гісторыю, але выступіў хутчэй як ідэолаг, а не як юрыст. Ён вельмі шмат гаварыў пра “информационную войну”, заклікаючы да пільнасці.

Сярод іншага Ярмолік паведаміў, што за 2023 год у яго судзе пакаралі 39 чалавек па артыкуле 19.11 КаАП, а за два з паловай месяцы бягучага году – ужо 24. Так што тэмпы “ударного труда” толькі нарастаюць.

Бальшыня карных палітычных прысудаў у Слонімскім раённым судзе якраз на рахунку Аляксандра Ярмоліка. Акрамя пастановаў аб адміністрацыйных пакараннях (штрафы і арышт на суткі), ён вядзе і крымінальныя працэсы. Так у лістападзе 2022 года ён засудзіў у Слоніме Дзяніса Воўчака на паўтары гады калоніі за нібыта абразу Лукашэнкі.