Прарасейская актывістка Ольга Бондарева, якая з Гародні, сама распавяла пра выпадак у тэлеграм-канале.

Паводле сумнавядомай даносчыцы, у час агітацыйнага пікета мянчук назваў яе «российской мразью». «У прысутнасці выбаршчыкаў», — дадала Бондарава. 

Паводле яе, хлопца затрымалі праз 2 гадзіны пасля выпадку.

За свае дзеянні ён засуджаны паводле часткі 1 артыкулу 10.2 КаАП РБ (абраза). Па гэтым артыкуле адміністрацыйнага кодэксу штраф можа быць да трыццаці базавых велічыняў.

У Гародні з-за правакацый Бондаравай раней былі засуджаны некалькі чалавек. Так Васіля Пільца з звінавацілі па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэксу (хуліганства). Нібыта 14 снежня 2020 году Пілец штурхануў агрэсіўных прыхільнікаў Лукашэнкі і актывістаў руху “Антывандал” А. Галахава і Вольгу Бондараву, калі тыя зафарбоўвалі выяву бел-чырвона-белага сцяга. Судом Кастрычніцкага раёна Гродна 12 лютага 2021 году Васіль Пілец быў засуджаны да аднаго года абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу. Пазней паводле пратэсту намесніка пракурора Д. Антонавіча калегія па крымінальных справах Гарадзенскага абласнога суду змяніла прысуд на 1 год абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ. Гэты тэрмін Пілец адбыў цалком.

Прысуд уступіў у сілу, а сам Васіль Пілец накіраваны ў ПУАТ №29 у Ваўкавыску.

Васіль цалкам адбыў пакаранне і 11 студзеня 2022 выйшаў на волю.