
Да дня Канстытуцыі Беларусі дзяржаўныя медыі прывялі згадкі пра гэты гістарычны дзень, але безумоўна з сваім ідэалагічным ухілам. Прыкладам пракурор Астравецкага раёна Аляксей Тамчонак расказаў у мясцовай раённай газеце, калі была прынятая першая ў суверэннай гісторыі Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, колькі разоў яе мянялі і пра апошнія змены і дапаўненні ў яе.
Але раённы пракурор неяк “забыўся” як Канстытуцыя 15 сакавіка 1994 года была літаральна перакрэслена незаконнымі рэферэндумамі 1995-га і 1996-га гадоў. Нічога не сказаў пракурор Тамчонак і пра тое, як забяспечваюцца грамадзянскія свабоды, гарантаваныя насельнікам Рэспублікі Беларусь і колькі грамадзян было засуджана ў Астравецкім раёне за апошнія гады па сфабрыкаваных па палітычных матывах крымінальных і адміністрацыйных справах.
