У Гародні 17 сакавіка таксама галасавалі на выбарах расейскага прэзідэнта. Напомнім, што яшчэ 28 снежня 2022 года ў горадзе над Нёманам адкрылі консульства РФ.

Розніцы паміж выбарамі ў Беларусі і расейскімі амаль няма. Ужо традыцыйна гэта выбары без выбару. Праўда, на расейскіх “выбарах-вырабах” яшчэ застаюцца шторкі на кабінках. Лукашэнскашская сістэма галасавання ў гэтым пакуль апярэджвае расейскую.

У Гародні, на шчасце, пакуль галасавалі толькі грамадзяне Расейскай федэрацыі. Выбарчы ўчастак быў абсталяваны ў гістарычным будынку – Гарадскім доме культуры, што ў цэнтры гораду.

Расейскі консул Феадосій Владышэўскі паведаміў, што ў Гародні пражывае каля 1400 грамадзян Расеі, якія маюць права галасаваць у горадзе над Нёманам.