Сілавікі-губопиковцы затрымалі гарадзенца за ўкраінамоўную татуіроўку “Рабів до раю не пускають. Воля або смерть”. Відэа з ім з’явілася ў праўладным тг-канале.

Аўтары канала заяўляюць, быццам маладога чалавека затрымалі “па паведамленні пільных грамадзян”.

Затрыманы кажа, што бліжэйшым часам плануе выдаліць татуіроўку.

Названы лозунг рэжым Лукашэнкі не прызнаваў “экстрэмісцкім”, таму нават па цяперашнім заканадаўстве за яго судзіць нельга.

Аўтарства выказвання “Рабоў у рай не пускаюць” прыпісваюць кашавому атаману Запарожскай Сечы, палкаводцу Івану Сірко, які жыў у XVII стагоддзі.