Па дадзеных Белстата, сярэдняя заработная плата працаўнікоў Беларусі ў студзені 2024 года склала 1991,2 руб.

Размова ідзе пра намінальную налічаную сярэдняю зарплату, гэта значыць да выліку падаткаў і ўзносаў.

У рэгіянальным разрэзе самая высокая сярэдняя зарплата ў студзені бягучага года зафіксавана ў Астравецкім раёне (Гарадзенская вобласць) – 2823,9 руб.

На другім месцы знаходзіцца Менск – 2697,9 руб., На трэцяй пазіцыі размясціўся Менскі раён – 2478,5 руб.

Аніводны іншы рэгіён Гарадзеншчыны ў дзясятку не ўваходзіць.