У Гарадзенскім абласным судзе 19 снежня 2023 года 30-гадовай палітзняволенай Аляксандры Каско прызначылі 10 гадоў калоніі. Яе затрымалі пасля вяртання з Польшчы напачатку лютага 2023 года.

Аляксандру засудзілі паводле васьмі артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за “ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні” і “садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці”. Такім прысуд вынес Дзмітрый Бубенчык. Яшчэ да суда, 12 верасня, КГБ унёс Аляксандру ў «спіс тэрарыстаў». Таксама яе дадалі ў «Спіс экстрэмістаў».

У Вярхоўным судзе 21 сакавіка адбудзецца разгляд апеляцыйнай скаргі палітзняволенай. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Святланы Бандарэнкі.

Падтрымайце Аляксандру лістамі і тэлеграмамі: Турма № 1. 230023, Гродна, Кірава, 1, Аляксандра Віктараўна Каско

Вясна