
У Гарадзенскім абласным судзе 25 сакавіка пачнецца суд над супрацоўнікам фонда «Вяртанне» Сяргеем Макарэвічам. Яго затрымалі 4 лістапада 2022 года пасля ператрусу. Пасля амаль пяці месяцаў за кратамі палітвязень быў вызвалены 11 красавіка 2023 года. Падрабязнасцяў пра яго справу амаль не было.
Цяпер стала вядома, што яго будуць судзіць за данат паводле арт. 361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання). Справу будзе разглядаць Валерый Раманоўскі.
