
20 сакавіка стала вядома, што краму беларускіх сувеніраў «Адметнасць/Admietnasc» прызналі экстрэмісцкім фармаваннем
У пераліку экстрэмісцкіх «элементаў» наступныя акаўнты:
Telegram-чат «Адметнасць/Admietnasc»,
Telegram-аккаунт «Volia V»,
Telegram-аккаунт «Siarzuk»,
«Facebook» «Крама беларускіх колераў»,
«Facebook» «Сяргей Верамеенка (Сергій Веремеєнко)»,
«Facebook» «Вольга Верамеенка»,
«ВКонтакте» «АДМЕТНАСЦЬ»,
«ВКонтакте» «Сяргей Верамеенка»,
«Instagram» «admietnasc»,
«Одноклассники» «Адметнасць. Крама беларуских колераў»,
«Одноклассники» «Сяржук Верамеенка», «Вольга Верамеенка».
Рашэнне «О признании группы граждан экстремистским формированием и запрете его деятельности» прыняў МУС 20 сакавіка 2024 году. Адказнымі за фармаванне прызналі сямейную пару – Вольгу і Сяргея Верамеенкаў.
Апошнія гады крама “Адметнасць” працавала толькі ў інтэрнэце.
А зусім нядаўна стала вядома, што супраць Сяргея Верамеенкі пачата спецвытворчасць па крымінальнай справе.
