У рэзалюцыі Сенат асуджае «ганебны акт парушэння правоў чалавека і асноўных правоў нацыянальных меншасцяў», якім стала асуджэнне і зняволенне Пачобута і патрабуе ад уладаў Беларусі яго неадкладнага вызвалення.

Сенатары таксама выказалі «самую высокую ацэнку непахіснай барацьбе Пачобута за права на польскасць і свабоду ў Беларусі», а таксама салідарнасць з яго сям’ёй і ўсімі, хто змагаецца за яго вызваленне.

Сенатары таксама звярнулі ўвагу на неабходнасць узмацнення жорсткасці санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі.

Падтрымаць палітвязня: ПК № 1. 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Андрэй Станіслававіч Пачобут.