
Клірыка дамовага храма свяціцеля Мікалая Цудатворца Гарадзенскага епархіяльнага ўпраўлення на Архіерэйскім падворку Мікалая Гайдука аштрафавалі за «экстрэмізм».
22 студзеня 2024 года пры маніторынгу ягоных сацыяльных сетак выявілі інфармацыйную прадукцыю з лагатыпам «TUT.BY» Укантакце і фота Ёзэфа Гебельса са свастыкай. Гэта расцанілі як захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў з мэтай распаўсюджвання (ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ), а таксама распаўсюджванне нацысцкай сімволікі (ч. 1 арт. 19.10 КаАП РБ).
Суд адбыўся 12 і 15 сакавіка. Па словах Гайдука, нацысцкую сімволіку ён размяшчаў як частку гістарычнай фатаграфіі з мэтай крытыкі нацысцкіх поглядаў, што пацвярджалася і кантэкстам размешчанай ім інфармацыі. Аднак суддзя суда Ленінскага раёна Гародні Наталля Козел прызнала яго вінаватым і прызначыла штраф на 1600 рублёў.
