
Польская Памежная ахова паведаміла пра чарговыя антырэкорды на мяжы.
Паводле яе інфармацыі, за 20 і 21 сакавіка было зарэгістравана адразу 499 спроб пераходу мяжы мігрантамі. Адначасова на мяжы Літвы і Латвіі было адносна спакойна. За 21 сакавіка літоўскія памежнікі не зафіксавалі парушальнікаў, а латвійскія паведамілі пра 18 спробаў.
