
У Астравецкім раёне шукаюць 4 чалавек, якія размалявалі вагоны электрычкі. Здарэнне адбылося ўначы 22 сакавіка на станцыі “Гудагай”. Гарадзенскай міліцыі пра яго паведамілі ў 02:35.
Вядома, што электрычка спынілася ў Гудагаі на некалькі гадзін. Невядомыя скарысталіся момантам, зайшлі з тыльнага боку і фарбай з балончыкаў нанеслі напісы на вагонах. Іх давялося накіраваць у малярны цэх.
