
“Авіякампанія Гродна” атрымае 764 тысячы рублёў за пацярпеўшы аварыю самалёт. Паводле позвы пракуратуры Гарадзенскай вобласці на карысць беларускага прадпрыемства Гаспадарчым судом спагнаныя грошы за страты.
Цягам наглядных мерапрыемстваў пракуратура Гарадзенскай вобласці ўстанавіла, што ў лютым 2022 года паміж ААТ “Авіякампанія Гродна” і контрагентам з Расейскай Федэрацыі заключаны дагавор арэнды паветранага судна.
Па ўмовах дамовы беларускае прадпрыемства перадало ў арэнду за плату самалёт АН-30 для ажыццяўлення камерцыйных перавозак і выканання авіяцыйных работ.
У чэрвені 2022 года на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі зарэгістравана авіяцыйнае здарэнне, у выніку якога судна, якое належыць беларускай кампаніі, атрымала тэхнічныя пашкоджанні і не падлягала аднаўленню.
Па факце авіяцыйнага здарэння ў Расейскай Федэрацыі пачатая крымінальная справа.
