
Гарадзенская абласная арганізацыя “Белой Руси” усё павялічвае колькасць сваіх членаў. Так, на пазачарговай абласной канферэнцыі, якая праходзіла ў Гародні ў Палацы школьнікаў, было заяўлена, што “на учёте” ужо больш 20 тысяч членаў партыі.
На гэты раз прадстаўнікі праўладнай партыі сабраліся дзеля таго, каб абраць 10 дэлегатаў на так званае Всебелорусское народное собрание. У прэзідыуме засядалі наступныя персоны: председатель Гродненской областной организации РОО «Белая Русь» Виктор Пранюк, его заместитель Светлана Варяница, член центральной избирательной комиссии Республики Беларусь Екатерина Федосенко, начальник главного управления юстиции Гродненского облисполкома Елена Юргель. Прысутнасць апошняй як прадстаўніцы “вертыкалі” у прэзідыуме падкрэслівае, што гэта абсалютна праўладная партыя.
Усяго на сходзе прыстунічала 98 чалавек, якія ўпэўнена абралі “шчаслівую дзясятку”. У ліку дэлегатаў мастер Зельвенского района газоснабжения ПУ «Слонимгаз» Сергей Дорошенко, Председатель Новогрудского районного Совета депутатов Светлана Королько, директор Кемелишской средней школы Островецкого района Александр Иванцевич, якія дзякавалі паплечнікам за “высокое доверие”.
