
На Гарадзеншчыне няспынна працягваецца пераслед грамадзянаў па палітычных матывах. Затрыманні і суды па адміністрацыйных справах, пераважна за нібыта “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”, ідуць штодзённа. Па некаторых звестках сталі практыкавацца нават начныя затрыманні!
Толькі за мінулы тыдзень былі затрыманыя і засуджаныя ня менш 10 чалавек, сярод якіх частку затрымлівалі ўжо раней у мінулыя гады.
Карныя працэсы на мінулым тыдні ішлі у судах Ленінскага і Кастрычніцкага судоў Гародні, Лідскім, Ваўкавыскім, Гарадзенскім раённых судах.
