За тры дні, 22-24 сакавіка, мяжу Беларусі з Польшчай спрабавалі парушыць 444 разы. Такую статыстыку падае Памежная служба Польшчы.

На відэа, якое польскія памежнікі апублікавалі ў сацсетках, бачна, як мігранты кідаюць петарды праз плот на польскі бок.

Апошнім часам актывізаваліся спробы мігрантаў нелегальна перайсці беларуска-польскую мяжу.