
Лукашэнка 26 сакавіка прыехаў у Ашмянскі раён знаёміцца з мерапрыемствамі праверкі боегатовасці злучэнняў і воінскіх часцей. Пра гэта паведаміла БелТА
Ён выказаўся пра нібыта правакацыі на мяжы: «Я публічна скажу: любая правакацыя павінна спыняцца ваенным шляхам. Ніхто не павінен ні з кім цырымоніцца. Любое парушэнне дзяржаўнай мяжы — на паражэнне».
Падчас праверкі ў тым ліку праводзяцца мерапрыемствы па ўзмацненні ўчастка мяжы, патруляванні, авіяцыйнай разведцы мясцовасці пры дапамозе беспілотнікаў.
Ва Узброеных сілах пачалі праверку баявой гатовасці злучэнняў і воінскіх часцей.
