
25 сакавіка мінула роўны тры гады з часу зняволення Анджэя Пачобута. У такую сумную дату ў Беластоку прайшла традыцыйная акцыя падтрымкі палітвязня. На гэтай акцыі падтрымкі сярод іншых выступілі вядомы польскі палітык Роберт Тышкевіч, падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі, беларусі палітык Павел Латушка.
Анджэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года па так званай “польскай справе” — разам з іншымі актывістамі польскай меншасці. За артыкул пра напад СССР на Польшчу ў верасні 1939-га Пачобута звінавацілі ў “распальванні варажнечы па нацыяльнай прыкмеце”. Таксама яго звінавацілі ў закліках да санкцый. Палітвязень ужо 36 месяцаў за кратамі. Інфармацыі пра яго амаль ніякай не даходзіць.








