фота Еўрарадыё

На папулярнага ютуб-блогера, гарадзенца Валера Руселіка ў Беларусі пачалі крымінальную справу. Пра гэта аўтар праекта “daroha” і сувядоўца праекта “Хрусь і папалам” сам напісаў у сацсетках.

“Даведаўся на днях, што супраць мяне ў Беларусі ўсчатая крымінальная справа. Ходзяць па блізкіх, распытваюць. Падрабязнасцяў не ведаю”, — адзначыў Руселік у Фэйсбуку.

YouTube-канал “daroha” мае 16,5 тысячы падпісчыкаў.

Трэба адзначыць, што гэта ўжо не менш чым 15-я крымінальная справа, пачатая на вядомых грамадскіх актывістаў з Гарадзеншчыны, якія ўжо даўно не жывуць у Беларусі і знаходзяцца зараз за мяжой.