На Гардзеншчыне працягваецца крымінальны палітычны пераслед мірных грамадзянаў.

26 сакавіка ў судзе Наваградскага раёну пачаўся працэс над Барысам Карпачом. Яго вінавацяць па частцы 2 артыкулу 367. Працэс вядзе суддзя Ігар Волчак.

У гэты ж дзень прадоўжыўся судовы працэс над Ігарам Трачынскім. Гэты разгляд пачаўся яшчэ 20 сакавіка ў судзе Ленінскага раёну Гародні. Вядзе карны працэс небезвядомая Алена Пятрова. Трачынскага вінавацяць адразу па некалькіх артыкулах: часткі 1,2 артыкулу 368, артыкуле 370, артыкуле 389, артыкуле 391 КК РБ.

27 сакавіка ў тым жа Ленінскім судзе пачалі караць Юрыя Валчкевіча. Яго вінавацяць паводле артыкулу 368, частка 1. Аформіць карны прысуд суддзя Наталля Горбач.